Швэцыя асудзіла разгон мірнай дэманстрацыі ў Менску

18/09/2009

Швэцыя асудзіла разгон мірнай дэманстрацыі, якая была прысьвечаная памяці зьніклых апазыцыянэраў. Швэцыя, якая цяпер кіруе працамі Эўразьвязу, патрабуе спыненьне разгону мірных акцыяў, якія ладзіць дэмакратычнае грамадзтва Беларусі.

«Як краіна, якая старшынюе ў Эўразьвязе, Швэцыя заклікае беларускія ўлады ўстрымацца ад прымяненьня сілы ў дачыненьні да мірных дэманстрантаў, а таксама абараніць прадстаўнікоў незалежных СМІ ад умяшальніцтва ў іх працу,» — гаворыцца ў заяве.

Апошнія словы асуджаюць дзеяньні міліцыі, якая перашкаджала журналістам працаваць падчас акцыі. Нагадаю, што ўдзельнікі акцыі салідарнасьці былі затрыманыя й адвезеныя ў пастарунак. Многія зь іх былі зьбітыя, у бок затрыманых гучалі абразы й пагрозы.

 

Польскае радые для Беларусi