У Курапатах прайшла традыцыйная акцыя памяці рэпрэсаваных

31/01/2010

29 сьнежня прадстаўнікі дэмакратычнага руху правялі ў Курапатах чарговую акцыю ўшанаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Пераважная большасьць удзельнікаў гэтай акцыі — прадстаўнікі моладзевага дэмакратычнага руху.

Сярод іх таксама прадстаўнік таварыства аховы помнікаў Вячаслаў Сіўчык.:

«Гэтая акцыя традыцыйная, праходзіць вось ужо чацьвёрты чацьвёрты год. 29-га чысла штомесяц беларуская грамадзкасьць ушаноўвае ў Курапатах памяць ахвяр палітычных рэпрэсій. Я спадзяюся, што надалей на гэтую акцыю будзе прыходзіць больш людзей. Нягледзячы на тое, што сёньня было кепскае надвор’е, міліцыянты, чамусьці, усё роўна перашкаджалі людзям стаяць пад бел-чырвона-белым сьцягам».

Прадстаўнік «Маладога фронту» Мікола Дземідзенка прыйшоў разам з сваімі паплечнікамі:

«Сёньня мы, традыцыйна, як кожны месяц, выйшлі ў Курапаты і будзем прыходзіць кожны месяц. Сёньня мяне парадавала тое, што было шмат моладзевых актывістаў іншых дэмакратычных арганізацый».

Прадстаўнікі дэмакратычнага руху ўсклалі кветкі, запалілі сьвечкі каля курапацкай іконы, прасьпявалі «Магутны Божа» і сышлі.

Вячаслаў Сіўчык паведаміў, што наступная акцыя адбудзецца , хутчэй за ўсё, 28 лютага.