16 лютага каля Амбасады Беларусі адбылася акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі. Паўтара дзясятка ўдзельнікаў трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі, плякаты і партрэты палітвязьняў.
Удзельнікі акцыі пры дапамозе мэгафона зьвярнуліся да супрацоўнікаў пасольства з патрабаваньнем вызваленьня ўсіх палітвязьняў і назвалі іх пайменна. Супрацоўнікі амбасады пікет праігнаравалі.
дзень акцыі супрацоўнікі пасольства перагарадзілі будынак мэталічнай агароджай і выклікалі узмоцненыя сілы паліцыі з сабакамі.
Як паведаміў Радыё Свабода кіраўнік Асацыяцыі за мадэрнізацыю Аляксей Францкевіч, хоць супрацоўнікі пасольства забарыкадаваліся, але паліцыянты ставіліся да ўдзельнікаў з разуменьнем і выказвалі словы падтрымкі:
«У якасьці падзякі мы падарылі супрацоўнікам паліцыі сувэніры — грошы апошняй дыктатуры Эўропы».
Акцыю падтрымалі прадстаўнікі Украіны, якія таксама зьвярнуліся да ўладаў Беларусі з патрабаваньнем вызваленьня палітвязьняў.