Увечары 16 верасня на вуліцы Савецкай з’явіўся вялікі плакат са згадваннем выкрадзеных і зніклых без вестак палітыкаў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі, бізнэсмэна Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага.
Хто павесіў плакат невядома, але і здымаць яго пакуль ніхто не спяшаецца. Гродзенцы ахвотна падыходзяць і цікавяцца прапаўшымі без вестак беларусамі.
Нагадаем, роўна 19 гадоў таму ў Мінску пры нявысветленых абставінах зніклі апазыцыйны палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі.