Як 20 гадоў таму зьніклі апанэнты Лукашэнкі. Узнаўляем падзеі. ВІДЭА

16/09/2019

Ганчар стаў трэцім уплывовым палітыкам Беларусі, каго ня стала ў 1999 годзе. 6 красавіка пры загадкавых абставінах памёр Генадзь Карпенка, які рыхтаваўся да наступных прэзыдэнцкіх выбараў. 7 траўня не дайшоў ад паркоўкі да свайго дома Юры Захаранка, былы міністар унутраных спраў, які арганізаваў незалежны Саюз афіцэраў.

Чаму сьмерць Карпенкі выклікала падазрэньні? Хто мог стаяць за зьнікненьнямі Захаранкі і Ганчара? Як гэта паўплывала на далейшую гісторыю краіны? Свабода аднавіла падзеі тых дзён і пагутарыла са сьведкамі і экспэртамі.