У Беластоку актывісты Маладога Фронту, якія навучаюцца па праграме Каліноўскага, правялі інфармацыйную акцыю, прысьвечаную Дню салідарнасьці з дыктатарскай Беларусьсю.
У грамадзкіх месцах: на прыпынках, у навучальных установах, у прыватнасьці ў Беластоцкім універсітэце, у студэнцкіх інтэрнатах былі развешаны плякаты з выявамі высокапастаўленых асобаў Беларусі Уладзімера Навумава, Юрыя Сівакова, Віктара Шэймана, Зьмітра Паўлічэнкі, якія падазраюцца ў выкраданьні і забойстве беларускіх палітыкаў Юрыя Захаранкі, Зьмітра Завадзкага, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Ніводнае злачынства яшчэ не раскрыта, ніводзін злачынец не пакараны. Лёсы зьніклых людзей ня высьветлены.
Прэс-служба МФ