Былыя палітвязьні Андрэй Кім і Сяргей Парсюкевіч прынялі сёньня ўдзел у мэмарыяльнай акцыі ў Курапатах. Пра акцыю распавядае Андрэй Кім:
«Гэта была акцыя, якая праводзіцца кожны месяц у памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Людзі прыходзяць у памяць таго, што адбывалася там, бо гэта вельмі важна памятаць. Я люблю гісторыю і разумею яе кошт. Для чаго існуе гісторыя? Каб мы памяталі. І перамогі, і паразы, і добрыя, і благія дзеі, каб мы не забывалі пра злачынствы мінулага, пра тое гора, якое было ў нас у 1930-х гг. Дзеля гэтага і Курапаты, гэты мэмарыял, і дзеля таго мы туды і прыходзім. Я малюся насамрэч, каб усемагутны Госпад даў нам моцы гэта ўсё памятаць і рабіць усё, каб гэтага не паўтарылася.
Быў вельмі моцны дождж, неба так вельмі моцна плакала… Мы сабраліся, запалілі сьвечкі, не падняліся да галоўнага мэмарыялу, бо быў вельмі моцны лівень, але сталі каля вялікага крыжа, пастаялі, успомнілі, сп.Сіўчык сказаў слова, а таксама сказаў сп.Парсюкевіч».
Радыё Свабода
Фота Уладзя Грыдзіна