У Кобрыне ў дзень выбараў па закліку мясцовага Маладога Фронту на галоўную плошчу горада выйшла больш за сотню неябыякавых людзей.
Міліцыя перакрыла ўсе падыходы да месцаправядзеньня акцыі пратэсту і ня дала магчымасьці ўзьняць нацыянальныя сьцягі.
Усе спробы прайсці на плошчу спыняліся супрацоўнікамі міліцыі. Актывісты змаглі патрапіць на плошчу толькі а 22 гадзіне, дзе і разгарнулі расцяжку «Байкот».
Тэлеканалу БелСАТ было забаронена праводзіць здымку.
Прэс-служба МФ