7 сьнежня, у апошні дзень перад судом, ля Валадаркі прайшла акцыя Салідарнасьці са зьняволеным актывістам «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандрам Баразенкам.
Падтрымаць палітвязьня прайшлі паплечнікі з Маладога Фронту, «Эўрапейскай Беларусі» і іншых моладзевых арганізацый. Таксама на акцыі былі родныя Аляксандра Баразенкі.
Напрыканцы акцыі ля Валадаркі адбыўся феерверк у гонар палітвязьня.
Сёньня ў Менску пачынаецца судовы працэс над Баразенкам
Прэс-служба МФ