У Дзень салідарнасці беларускія рок-зоркі выступяць з канцэртам у Кракаве

15/03/2007

16 сакавіка ў Кракаве адбудзецца канцэрт найбуйнейшых рок-зорак Беларусі. Упершыню на адной сцэне для кракаўскай публікі заграюць: КРАМА, NRM, Pomidor/off.

Імпрэза мае адбыцца ў клюбе Studio на вул. Будрыка, 4. Пачатак канцэрту а 20.00. Уваход за сымбалічны кошт, перадае Польскае радыё.

Згаданая культурніцкая акцыя зьяўляецца першай імпрэзай сэрыі канцэртаў беларускіх музыкаў у Кракаве, мэта якіх — пазнаёміць палякаў зь беларускай культурай. Арганізатарамі канцэрту зьяўляецца ініцыятыва кракаўскіх беларусаў Беларуская альтэрнатыва.

Інфармацыйную падтрымку канцэрту забясьпечвае Польскае радыё для замежжа.