У Кіеве адбылася акцыя салідарнасьці

17/03/2007

У Кіеве адбылася традыцыйная акцыя салідарнасьці з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Гэтым разам яна праходзіла ў межах інфармацыйнае кампаніі-фэстывалю “Беларуская вясна”, якая пачалася 14-га і будзе працягвацца да 25 сакавіка.

Каля двух дзясяткаў маладых людзей запалілі сьвечкі салідарнасьці, каб падтрымаць сяброў-аднадумцаў у Беларусі. У руках удзельнікі акцыі трымалі, акрамя сьвечак, партрэты зьніклых і арыштаваных беларусаў.

Падчас акцыі асабліва падкрэслівалася, што ўкраінская дзяржава ня можа ісьці на больш глыбокае супрацоўніцтва зь Беларусьсю, пакуль беларускае кіраўніцтва ня зробіць крокі да дэмакратызацыі дзяржаўнае сыстэмы. Пра гэта павінны не забывацца ўкраінскія палітыкі падчас плянаванага візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў, — заявілі ўдзельнікі акцыі.