25 сакавіка расейскі моладзевы рух «Смена» праводзіць акцыю салідарнасці з беларускім народам, які святкуе Дзень Волі. «Нашы суседзі адзначаюць гэты дзень, як 89-ую гадавіну стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Роўна год таму мы ўсе разам: беларусы, расейцы, украінцы, грузіны і шмат іншых змагаліся на вуліцах Менска за свабоду і права народа на сумленныя выбары. Мы запрашаем усіх, хто быў у тыя дні, год таму, у Менску, і проста грамадзянаў, якім неабыякавы лёс такога блізкага нам народа, прыйсці і ўспомніць той дзень, падтрымаць стойкіх беларускіх апазіцыянераў, якія доўгія гады змагаюцца з дыктатурай у сябе ў краіне», — гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце руху.
Акцыя адбудзецца 25 сакавіка ў 14.00 каля амбасады Беларусі ў Маскве па адрасе вул. Марасейка 17/6.