Прэзыдэнцтва Эўразьвязу зрабіла заяву ў зьвязку з працяглым запалохваньнем актывістаў беларускіх няўрадавых арганізацый, лідэраў палітычных партый і моладзевых актывістаў напярэдадні мірнай акцыі, што мае адбыцца 25 сакавіка ў Менску.
«Мы настойліва патрабуем ад кіраўніцтва Беларусі забясьпечыць грамадзянам Беларусі рэалізацыю іх права на свабоду слова і мірных сходаў», гаворыцца ў заяве. Прэзыдэнцтва ЭЗ таксама заклікае беларускія ўлады ня ўмешвацца ў гэты працэс і «не дапускаць нападу на дэманстрантаў з боку сілавых структураў».
У заяве таксама ўтрымліваецца занепакоенасьць станам палітвязьняў у Беларусі і патрабаваньне іхнага неадкладнага вызваленьня.
Радыё Свабода