У Лёндане Дзень Волі адзначылі ўрачыстай імшой

25/03/2007

У Лёндане старэйшая беларуская арганізацыя, Згуртаваньне беларусаў Вялікабрытаніі, наладзіла ўрачыстую імшу з нагоды Дня Волі. Пасьля набажэнства каля сотні сяброў арганізацыі правялі ўрачыстае паседжаньне і наладзілі сьвяточную вячэру.

Для нашага радыё зь Лёндану гаворыць намесьнік старшыні Рады спадар Павал Шаўцоў.

Шаўцоў: «Раніцай адбылося экумэнічнае набажэнства — грэка-каталікі і праваслаўныя маліліся разам за беларускі народ. Потым было ўрачыстае паседжаньне, гістарычны даклад, чыталі вершы Арсеньневай, абмяркоўвалі сытуацыю ў Беларусі. Скончылася ўсё сьпяваньнем “Мы выйдзем шчыльнымі радамі».