У Кіеве прайшла акцыя салідарнасьці з рэпрэсаванымі ў Беларусі

16/04/2007

Сёньня ў Кіеве адбылася чаргоавая акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі і сем’ямі зьніклых людзей.

Паўтары дзясяткі чалавек паставілі сьвечкі і партрэты зьніклых і арыштаваных беларусаў на вуліцы каля беларускае амбасады. Больш за гадзіну яны размаўлялі зь мінакамі, распавядаючы пра сытуацыю з парушэньнем правоў чалавека ў Беларусі. Скончылася акцыя хвілінай маўчаньня.