Праваабарончы цэнтр «Вясна» падртыхтаваў аналітычны агляд «Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2006 годзе»

24/05/2007

Праваабарончы цэнтр "Вясна" надрукаваў аналітычны агляд "Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2006 годзе". Адна з яго частак прысьвечана справе аб гвалтоўных зьнікненьнях на Беларусі. Прыводзім яя цалкам. Агульны тэкст агляду можна знайсьці на афіцыйным сайце "Вясны" www.spring96.org

 

3. Адстойваньне права на праўдзівуюінфармацыю пра зьніклых

За 2006 год у справах аб выкраданьнях вядомых грамадзкіх іпалітычных дзеячоў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, бізнэсменаАнатоля Красоўскага і журналіста Дзьмітрыя Завадзкага не адбылося ніякіх зрухаў. Нагадаем, былы міністр унутраных справаў ЮрыЗахаранка зьнік 7 траўня 1999 году, віцэ-сьпікер Вярхоўнага Саве-ту 13-га скліканьня Віктар Ганчар разам з бізнэсоўцам Анатолем Красоўскім зьніклі 16 верасьня 1999 году, аператар ОРТ ДзьмітрыйЗавадзкі быў выкрадзены 7 ліпеня 2000 году.

Афіцыйнае сьледзтва па справах аб зьнікненьнях Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага працягваецца.Сьледчую групу па гэтых справах узначальвае сьледчы Менскайгарадзкой пракуратуры Сяргей Кухаронак, аднак ніякай інфармацыіадносна ходу і вынікаў сьледзтва не паведамляецца ні родным зьніклых, ні грамадзкасьці. Адзінае, што ведаюць родныя – тое,што расьсьледаваньне працягваецца, кожныя тры месяцы з пра-куратуры дасылаюцца ім адпаведныя лісты.

Расьсьледаваньне справы аб выкраданьні Дзьмітрыя Завадзкага прыпыненае. Маці журналіста Вольга Рыгораўна Завадзкая 3 траўня атрымала ліст за подпісам намесьніка начальніка аддзелу па расьсьледваньні справаў карупцыі пракуратуры Рэспублікі Беларусь, малодшага саветніка юстыцыі Івана Бранчэля, у якім паведамляецца, што “крымінальная справа, узбуджаная па факцезьнікненьня Дзьмітрыя Завадзкага, прыпыненая 31 сакавіка 2006 г.па п. 6 ч.1 арт. 246 УПК РБ у сувязі з невыяўленьнем бясьсьледназьніклай асобы”. У той жа час 30 траўня на прэс-канферэнцыі ў Менску Генеральны пракурор Пётр Міклашэвіч заявіў, што падначаленае яму ведамства працягвае пошукі Дзьмітрыя Завадзкага: “На гэты момант месцазнаходжаньне Дзьмітрыя Завадзкага неўстаноўлена, але пракуратура Беларусі працягвае яго пошук. І раней праводзіліся праверкі шэрагу эпізодаў па дадзенай справе, яны праводзяцца і цяпер. Месцазнаходжаньне Дзьмітрыя Завадзкага выcьветліць не ўдалося”. Пры гэтым Генеральным пракурорам замоўчваецца пытаньне пра магчымае забойства журналіста, атым самым – пра прыцягненьне да адказнасьці вінаватых у гэтымзлачынстве. Нагадаем, што 14 сакавіка 2002 г. Менскі абласнысуд прызнаў вінаватай у выкраданьні Дз. Завадзкага групу былога супрацоўніка сьпецпадразьдзяленьня “Алмаз” Валерыя Ігнатовіча, асудзіўшы двух чалавек (В. Ігнатовіча і М. Маліка) на пажыцьцёвае зьняволеньне, а яшчэ некалькіх — на розныя тэрміны пазбаўленьняволі, а 27 лістапада 2003 г. суд Фрунзенскага раёну г. Менску прыняў рашэньне аб прызнаньні зьніклага журналіста памерлым. Справа па выкраданьні Дзьмітрыя Завадзкага ўжо прыпынялася ў сакавіку2004 году, а ў 2005 годзе расьсьледаваньне было ўзноўленае.

У той час, калі афіцыйныя ўлады Беларусі фактычна спынілі расьсьледаваньні справаў, толькі фармальна працягваючы сьледства, беларуская і міжнародная грамадзкасьць не пакідалі гэтую праблему без увагі. Кожны месяц 16-га чысла (16 верасьня былівыкрадзеныя В. Ганчар і А. Красоўскі) па ўсёй краіне адбываліся акцыі салідарнасьці з сем’ямі зьніклых і палітзьняволенымі, нягледзячы на нервовую рэакцыю праваахоўных органаў, гвалтоўныя разгоны і затрыманьні ўдзельнікаў. Акцыі памяці праходзілі па ўсёй Беларусі і ў гадавіны выкраданьняў Юрыя Захаранкі і Дзьмітрыя Завадзкага. Да беларускага Дня салідарнасьці ўсё часьцей далучаліся неабыякавыя людзі з розных краінаў.

Найбольш масавай у 2006 годзе была акцыя салідарнасьці 16 верасьня ў Менску, у якой прынялі ўдзел некалькі тысячаў чалавек. Заяўку на правядзеньне мерапрыемства менскія гарадзкія ўлады задаволілі – далі дазвол на правядзеньне яго на плошчы Бангалор. Напярэдадні супрацоўнікі міліцыі зрабілі адпаведныя захады, каб паменшыць колькасьць удзельнікаў акцыі – у Менску, Віцебску,Жодзіне, Маладэчна, Салігорску і іншых гарадах выклікалі ў пракуратуру і міліцыю моладзевых актывістаў і папярэджвалі, каб тыяа дмовіліся ад удзелу ў Дні салідарнасьці. Нягледзячы на тое, што акцыя была дазволеная, былі затрыманыя некалькі чалавек.

Беларускія ўлады асабліва імкнуліся кантраляваць распаўсюд незалежнай інфармацыі пра палітычныя выкраданьні ў Беларусі, а таксама пра зьвязаныя з гэтымі справамі грамадзкія акцыі – распаўсюднікі затрымліваліся, ім выносіліся адміністрацыйныя спагнаньні. 22 жніўня на мяжы падчас дагляду асабістага багажу ў афіцыйнага прадстаўніка сям’і Юрыя Захаранкі Алега Волчака былі канфіскаваныя кнігі, у тым ліку – пра абставіны выкраданьня былога міністраўнутраных справаў. Быў складзены пратакол адміністрацыйнагап равапарушэньня па артыкуле 193-5 КаАП РБ (невыкананьне парадку ўжываньня мераў эканамічнай палітыкі і іншых абмежаваньняў падчас перавозу тавараў праз мяжу), і ў кастрычніку праваабаронца быў завочна аштрафаваны на 50 базавых велічыняў. У сітуацыі замоўчваньня праблемы зьнікненьня палітычных апанентаўдзяржаўнымі беларускімі СМІ і цяжкіх умовах існаваньня незалежных медыяў, станоўчай падзеяй стала зьяўленьне афіцыйнагасайту Грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем” (www.ciwr.org – у назьве выкарыстаная абрэвіятура міжнароднай назвы арганізацыі Civil Initiative We Remember). Гэты рэсурс быў створаны ў лютым з мэтай інфармаваньня грамадзкасьці пра становішча са справамі выкрадзеных.

Патрабаваньні міжнароднай і беларускай грамадзкасьці абправядзеньні аб’ектыўнага, бесстароньняга расьсьледаваньня выкраданьняў вядомых у Беларусі людзей афіцыйнымі ўладамі ігнараваліся. Адным з патрабаваньняў зьяўляецца адхіленьне адпасадаў на час сьледзтва беларускіх высокапастаўленых асобаў, якія падазраюцца ў магчымай датычнасьці да арганізацыі і ўчыненьня выкраданьняў. Згодна з меркаваньнем сьпецдакладчыка Камітэту Парламенцкай Асамблеі Савету Еўропы па юрыдычныхпытаньнях і правах чалавека Хрыстаса Пургурыдэса, да гвалтоўных выкраданьняў у Беларусі могуць быць датычныя цяперашні дзяржсакратар Савету Бясьпекі Віктар Шэйман, міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў, былы міністр унутраных справаў Юрый Сівакоў і камандзір сьпецыяльнага аддзелу хуткага рэагаваньня палкоўнік Дзьмітрый Паўлічэнка. Пазіцыя ПАСЕ была адлюстраваная ў адпаведнай Рэзалюцыі, прынятай 27 студзеня, дзе так-сама нагадвалася, што дадзенае патрабаваньне ўтрымліваласяў папярэдняй Рэзалюцыі ПАСЕ, аднак беларускія ўлады яго ня выканалі.

Гэты асьпект таксама падкрэсьліў 27 верасьня ў сваім дакладзе сьпецыяльны дакладчык ААН па пытаньні аб становішчы ў галінеправоў чалавека ў Беларусі Адрыян Севярын: “Аб персаналізацыі і селектыўнасьці сістэмы адпраўленьня правасудзьдзя ў Беларусі сьведчыць тое, што ўрад да гэтага часу адмаўляецца праліць сьвятлона факт датычнасьці вышэйшых службовых асобаў да зьнікненьняў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і ДзьмітрыяЗавадзкага”. Адрыян Севярын таксама заклікаў Савет па правахчалавека ААН зьвярнуцца да Упраўленьня Вярхоўнага камісара з просьбай аб неадкладным стварэньні групы эксьпертаў-юрыстаў дзеля расьсьледаваньня датычнасьці вышэйшых службоўцаў ураду Беларусі да зьнікненьняў і верагодных забойстваў палітыкаў і журналіста, а таксама падрыхтоўкі канкрэтных прапановаў адноснамагчымасьці іх перасьледу.

Настойлівы заклік да ўраду Беларусі “адхіліць ад пасадаў афіцыйных асобаў, якія, як сьцьвярджаецца, датычныя да справаў абгвалтоўных зьнікненьнях, адвольных сьмяротных пакараньнях (…) на перыяд сьледзтва па такіх справах і забясьпечыць прыняцьцеўсіх неабходных мераў дзеля ўсебаковага і бесстароньняга расьсьледаваньня такіх справаў, прыцягнуць асобаў, якім інкрымінуюцца гэтыя злачынствы, да адказнасьці ў незалежным судзе і, у выпадку прызнаньня іх вінаватымі, забясьпечыць, каб яны былі пакараныя згодна з міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі ў галіне правоўчалавека” ўтрымліваецца ў Рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН па Беларусі, прынятай 19 сьнежня 2006 году.

У пасланьні Еўрапейскага Саюзу народу Беларусі ад 22 кастрычніка таксама закранутая праблема неналежнага расьсьледаваньня беларускімі ўладамі фактаў выкраданьня палітычных апанентаў: Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2006 годзе. Аналітычны агляд. “Для пабудовы глыбейшых дачыненьняў, якія мы б жадалі мецьпаміж ЕС і народам Беларусі, для спыненьня палітыкі самаізаляцыі, якую беларускі ўрад навязаў сваім грамадзянам, мы гаворым, што беларускім уладам трэба, па-першае, і галоўным чынам: належным чынам і незалежна дасьледаваць або перагледзець выпадкі зьнікненьня людзей (…)”.

Заявіў пра свой намер “дамагацца поўнага незалежнага рась-сьледаваньня зьнікненьня Віктара Ганчара і настойваць на неабходнасьці маніторынгу сітуацыі беларускім парламентам” Міжпарламенцкі саюз падчас 114-й асамблеі 9 траўня. Нагадаем, што напапярэдняй асамблеі ў Жэневе прадстаўнік беларускай дэлегацыіАнатоль Салаўёў заверыў парламентароў, што беларускія дэпутаты трымаюць справу В. Ганчара на пастаянным кантролі. Гэтыя заявы зьняпраўдзіла жонка зьніклага палітыка Зінаіда Ганчар і накіравала адмысловы ліст старшыні МПС, у выніку чаго беларускія парламентары былі вымушаныя прызнацца ў сваёй бязьдзейнасьці датычна кантролю над расьсьледаваньнем зьнікненьня іх калегі.

27 лютага ў Вашынгтоне падчас сустрэчы прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі са Сьвятланай Завадзкай і Ірынай Красоўскай Джордж Буш падкрэсьліў сваю асабістую падтрымку высілкам жанчын дамагчыся правасудзьдзя ў справах выкраданьня іх родных.

Важным крокам на шляху ўмацаваньня сістэмы міжнароднага права стала адзінагалоснае прыняцьце 20 сьнежня ГенеральнайАсамблеяй ААН Міжнароднай Канвенцыі для абароны ўсіх асобаўад гвалтоўных зьнікненьняў. 6 лютага 2007 году на сьпецыяльнай цырымоніі ў Парыжы Канвенцыя павінна быць адкрытая для падпісаньня краінамі-ўдзельніцамі ААН і ўступіць у сілу на трыццаты дзень пасьля здаваньня на захоўваньне Генеральнаму сакратару ААН 20-й ратыфікацыйнай граматы або дакументу аб далучэньні. Канвенцыя загадвае дзяржавам прымаць эфектыўныя закана-даўчыя, адміністрацыйныя, судовыя і іншыя меры для прадухіленьня і спыненьня актаў гвалтоўнага зьнікненьня. Яна забараняе існаваньне сакрэтных турмаў і абавязвае паведамляць сем’ям аб лёсе іх затрыманых сваякоў. Дакумент прадугледжвае стварэньне адмысловага Камітэту па гвалтоўных зьнікненьнях, які разглядае даклады краінаў-удзельніцаў і скаргі прыватных асобаў. Дзяржавы, якія ратыфікуюць Канвенцыю, павінныя даваць справаздачу перад Камітэтам, як яны яе выконваюць. У дакуменце падкрэсьліваецца,што пры некаторых абставінах гвалтоўныя зьнікненьні могуць прызнавацца злачынствам супраць чалавечнасьці. У гэтай якасьціяны трапляюць і пад міжнародную крымінальную юрысдыкцыю.

У сёньняшняй сітуацыі, калі ў арганізацыі і ўчыненьні палітычных выкраданьняў у Беларусі падазраюцца самі ўлады, цяжка чакаць падпісаньня і ратыфікацыі Канвенцыі нашай краінай. Разам з тым, беларускія праваабаронцы, родныя зьніклых, грамадзкасьць гатовыя дамагацца таго, каб важны міжнародны інструмент паспрыяў раскрыцьцю гэтых злачынстваў.