7 ліпеня салігорскі Малады Фронт правёў трыдыцыйную акцыю ў гадавіну зьнікненьня журналіста Зьмітра Завадзкага.
«Мы усьведамляем важкасць Салідарнасьці, мы разумеем важкасьць такіх акцыяў для сваякаў Зьмітра. Мы будзем ладзіць такія акцыі штогод, покуль улады не дадуць адказу на нашыя пытаньні «Дзе Завадазкі?», покуль ня будзе праведзена расьледваньне і высьветлена, хто мае датычанасьць да гэтага злачынства,» — паведаміў адзін з маладафронтаўцаў. Бліжэйшым часам у Салігорску мае адбыцца яшчэ некалькі мерапрыемтсваў, прымеркаваных да гадавіны зьнікненьня Зьмітра Завадзкага.
Прэс-служба МФ