Працягваюцца затрыманьні моладзевых актывістаў на вуліцах Менску

25/07/2007

Павал Севярынец i Аляксей Шэін асуджаны Фрунзенскім раённым судом на 15 сутак зьняволеньня за распаўсюд улётак з заклікам да ўдзелу ў мерапрыемствах апазыцыі ў Дзень незалежнасьці 27 ліпеня.

У міліцыю Партызанскага раёну дастаўленыя Аляксей Шыдлоўскі і Павел Бараноўскі. Іх затрымалі на вуліцы і абвінавачваюць у дробным хуліганстве.

Раней ў Першамайскім раёне былі затрыманыя Кася Фахардзінава і яе сяброўка. У судзе Цэнтральнага раёну працягваецца суд над студэнтам 3-га курсу маскоўскага Ўнівэрсытэту Дружбы народаў Юрыем Вольфсанам.
Таксама быў арыштаваны на 10 сутак Валянцін Сакалоўскі і Сяргей Клюеў, a на 15 сутак — Аляксандар Чарнышоў. Усе «за дробнае хуліганства».

На Акрэсцiна знаходзяцца Павал Севярынец i Аляксей Шэін. A 23 ліпеня на 10 сутак былi асуджаныя маладафронтаўцы Кірыла Мацкевіч і Уладзімер Сяргееў.