Наваполацак: пікет у абарону Аляксандра Казуліна

29/07/2007

28 ліпеня група наваполацкіх актывістаў зладзіла пікет у абарону вядомага палітыка Аляксандра Казуліна.

Агулам у пікеце бралі ўдзел 15 чалавек. Яны прыйшлі на пляц перад Гарадзкім палацам культуры, дзе адбывалася акцыя, з расьцяжкамі, партрэтамі зьняволенага палітыка, плякатамі і нацыянальнымі сьцягамі.

Пікет ладзіўся па ўсім пэрымэтры пляцу. Удзельнікі акцыі зьбіралі подпісы пад патрабаваньнем неадкладнага вызваленьня Аляксандра Казуліна, а таксама раздавалі мінакам матэрыялы, прысьвечаныя лёсу беларускіх палітвязьняў.

Пікет быў дазволены гарадзкімі ўладамі і доўжыўся 2 гадзіны.

 

Радыё Свабода