Стала вядома, што на зьняволенага лідэра «Маладога Фронту» заведзена другая крымінальная справа.
Па словах адваката Аляксандра Галіева, які сёньня ездзіў да сьледчага Лаха, справа была распачата 14 жніўня на падставе таго, што Зьміцер адмовіўся даць паказаньні супраць маладафронтаўца Івана Шылы. Ужо быў праведзены адзін допыт, другі будзе ў чацьвер,таксама адбылася экспертыза почырку Зьмітра. Не выключана, што судовы працэс адбудзецца ў памяшканьні калёніі. З Аляксандрам Галіевым да сьледчага паехаў і прэсавы сакратар «Маладога Фронту» Барыс Гарэцкі. Нагадаем, што максімальны прысуд па гэтым артыкуле — паўгады зьняволеньня свабоды.
Прэс-служба МФ