Разгляд скаргі былога дэпутата Андрэя Клімава адбудзецца 2-га кастрычніка ў Менскім гарадзкім судзе. Пра гэта паведамілі ў Цэнтральным судзе Менска, у якім 1-га жніўня палітыка асудзілі на 2 гады калёніі строгага рэжыму за распаўсюджваньне ў інтэрнэце заклікаў супраць дзейнай улады.
Нагадаем, гэта трэці прысуд Андрэю Клімаву, які ўжо адбыў болей за 4 гады ў зьняволеньні і паўтара году на “хіміі” за сваю палітычную дзейнасьць.
Алег Грузьдзіловіч
Радыё Свабода