Генэральная асамблея ААН 18 сьнежня прыняла рэзалюцыю, у якой асуджаюцца парушэньні правоў чалавека ў Беларусі.
За рэзалюцыю, прапанаваную ЗША, прагаласавалі 72 краіны, супраць — 33, у тым ліку Расея, яшчэ 78 устрымаліся.
У рэзалюцыі гаворыцца, што ў Беларусі працягваюцца сыстэматычныя парушэньні правоў чалавека, перасьлед апазыцыі і праваабаронцаў, а таксама ціск на сродкі масавай інфармацыі.
Радыё Свабода