Пікет у Швэцыі

17/01/2006

16 студзеня «Зьвяз Беларусаў Швэцыі» арганізаваў і правеў акцыю ў цэнтры Стакгольму, якая была прысвечаная Дню салідарнасьці з беларускімі палітзьняволенымі, зніклымі палітыкамі і забітымі журналістамі. У акцыі ўдзельнічала 15 чалавек, у тым ліку сябры Ліберальнай партыі Швэцыі. Пікетоўцы трымалі ў руках сьцягі і плякаты. Перад удзельнікамі акцыі выступіў сустаршыня «Зьвяза Беларусаў Швэцыі» Алесь Літвінчык, які распавёў прысутным аб мэтах гэтай акцыі, цеперашняй сітуацыі ў выбарчай кампаніі Беларусі, стаўленні міравой супольнасьці да Аляксандра Лукашенкі.

Хартия-97