14 лютага, у Дзень Святога Валянціна, на адным з самых высокіх будынкаў у цэнтры Магілёва актывістамі маладзёвага супраціву «Зубр» была вывешана віншавальная расцяжка з лічбай 16, якая, замест звычайнага кола знаходзілася ў стылізаваным сэрдцы.
Акрамя гэтага, напярэдадні Дня ўсіх закаханых у горадзе з’явіліся графіці з лікам 16 у коле.
«Гэтая расьцяжка і графіці ня толькі віншуюць людзей з Днём усіх закаханых і нагадвае аб Дне салідарнасці 16 лютага. Гэта таксама сымбалізуе, што ідэя салідарнасці і зьмены сытуацыі ў нашай краіне знаходзіцца ў сэрцах сотняў тысяч беларусаў, якія сёньня бяруць актыўны ўдзел у Днях салідарнасьці», — пракаментаваў акцыю адзін з яе ўдзельнікаў.
«Зубр»
На фото: Могилев, 14 февраля 2006