Стан у Беларусі абмяркуюць на канфэрэнцыі ў Празе

15/02/2006

Беларуская сытуацыя напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў будзе абмяркоўвацца на адмысловай канфэрэнцыі, якая адбудзецца 23 лютага ў Празе.

Яе арганізуюць Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) і міністэрства замежных справаў Чэхіі.

Адкрыць канфэрэнцыю ў міністэрстве замежных справаў Чэхіі мяркуюць старшыня ПАРЭ Рэнэ ван дэр Ліндэн і міністар замежных справаў Чэхіі Цырыл Слобада.

На канфэрэнцыі будзе таксама надавацца ўвага падтрымцы працэсу дэмакратызацыі ў Беларусі. Чакаецца, што на канфэрэнцыю зьбяруцца каля пяцідзесяці палітыкаў, сярод якіх прадстаўнікі беларускай апазыцыі — Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзьека, Вінцук Вячорка і Станіслаў Шушкевіч.


Радыё Свабода