У аўторак у 23.30 Вользе Анцыповіч, жонцы затрыманага супрацоўнікамі КДБ Цімафея Дранчука, патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ. Ён сказаў, што спадар Дранчук затрыманы на 72 гадзіны, паводле падазрэньня ў дзеяньнях, прадугледжаных артыкулам 193 частка 2 Крымінальнага Кодэксу Беларусі (арганізацыя альбо кіраўніцтва рэлігійным аб’яднаньнем ці палітычнай партыяй, якія замахваюцца на правы ці абавязкі грамадзян, альбо кіраўніцтва незарэгістраванай арганізацыяй).
Радыё Свабода