У Варшаве адбыўся пікет каля беларускай амбасады

23/02/2006

Сёньня ў Варшаве каля амбасады Беларусі ў Польшчы адбыўся пікет з патрабаваньнем вольных і справядлівых выбараў. Удзельнікі акцыі — беларусы, якія жывуць у Варшаве, дэманстравалі таксама сваю падтрымку кандыдату ад аб’яднаных апазыцыйных сілаў Аляксандру Мілінкевічу.

Раней удзельнікі пікету — іх было каля дзясятка — перадалі звароты да амбасадаў заходніх краінаў у Польшчы, з заклікам патрабаваць ад беларускіх уладаў дэмакратычных выбараў.


Радыё Свабода

На фото: пикет у посольства Беларуси, Варшава, 22 февраля 2006