«Таймс» піша пра беларускі пікет у Вашынгтоне

24/02/2006

Брытанская «Таймс» у артыкуле «Вашынгтонскія джынсавыя рэвалюцыянэры» сёньня распавядае пра падзеі, якія адбыліся ў Вашынгтоне ля беларускай амбасады 16 лютага ў Дзень салідарнасьці.

Выданьне адзначае, што амэрыканскае кіраўніцтва, у тым ліку прэзыдэнт Джордж Буш і Дзяржсакратарка Кандаліза Райс, цяпер, як ніколі раней, надаюць шмат увагі Беларусі.

«Усяго за тысячу міляў ад Лёндану, лідэр рэжыму, якога падазраюць у зьнікненьні палітычных апанэнтаў, зьбіраецца стаць прэзыдэнтам на трэці тэрмін», — піша «Таймс», — «і гэтая недарэчнасьць становіцца ўсё больш незразумелай, калі вы сустракаецеся зь ягонымі вельмі разумнымі апанэнтамі».

Выданьне падрабязна распавядае пра акцыю салідарнасьці 16 лютага ў Вашынгтоне ля беларускай амбасады, у якой бралі ўдзел ўдовы зьніклых палітыкаў, беларускія студэнты, якія навучаюцца ў амэрыканскіх унівэрсытэтах, а таксама амэрыканскі кангрэсмэн рэспубліканец Тадэўс Макотэр, які прыйшоў на акцыю ў джынсы на знак салідарнасьці з гэтай званай «джынсавай рэвалюцыяй», якую плянуюць некаторыя прадстаўнікі беларускай апазыцыі пасьля 19 сакавіка.

 

Радыё Свабода

На фото: День солидарности, Вашингтон, 16 февраля 2006