12 сакавіка ў Варшаве адбудзецца вялікі адкрыты канцэрт салідарнасьці з Беларусьсю. На канцэрце разам з польскімі гуртамі выступіць легендарны беларускі рок-гурт N.R.M. Імпрэза адбудзецца на цэнтральным пляцы Новага месца ў Варшаве. Пачатак — а 17-й гадзіне.
16 лютага ў Варшаве канцэрт салідарнасьці з рэпрэсаванымі беларусамі і тымі, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі правялі польскі рок-гурт «Big CyC» і беларускі «Нейра Дзюбель». Беларускі рок-гурт «Крама» даў вялікі канцэрт у клубе «Hades» у Любліне, а вакалістка «Indiga» Руся ў Кракаве разам зь мясцовымі актывістамі правяла перад канцэртам акцыю на вуліцы: раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра Беларусь і запальвалі сьвечкі.
Хартия-97