Сёньня ў Варшаве каля каля амбасады Расеі прайшоў пікет супраць падтрымкі Масквой цяперашняга кіраўніка Беларусі. У акцыі ўзялі ўдзел палякі, беларусы і ўкраінцы са сваімі нацыянальнымі сьцягамі і транспарантамі з надпісам «Гэта сорам — падтрымліваць Лукашэнку».
Адзін з арганізатараў пікету прачытаў зварот да расейскага прэзыдэнта Пуціна, у якім утрымліваецца заклік спыніць у тым ліку і эканамічную падтрымку беларускага рэжыму.
(Арганізатар пікету: ) «Мы заклікаем спадара прэзыдэнта спыніць падтрымку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які парушае канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзянаў Беларусі, і зрабіць усё магчымае, каб прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі былі празрыстымі і дэмакратычнымі, а ў выпадку фальсыфікацыі — не прызнаваць вынікаў выбараў. Заклікаем спыніць стварэньне беларуска-расейскай саюзнай дзяржавы да часу, пакуль беларусы ня будуць мець магчымасьці свабодна выказацца ў гэтай справе. Дапамога апошняму дыктатару Эўропы — гэта сорам для Расейскай Фэдэрацыі».
Аляксей Дзікавіцкі
Радыё Свабода
На фото: пикет у посольства России, Варшава, 11 марта 2006