Шасьцёра актывістаў «Маладога Фронту» правялі флэш-моб каля турмы на Акрэсьціна. Яны апранулі чырвоныя майкі зь літарамі, якія складаліся ў надпіс: «За што?» і пастаялі некалькі хвілінаў, заклаўшы рукі за галавой, уздоўж плоту турмы, тварам да сьцяны.
Юнакі не сталі чакаць, пакуль выклікаюць міліцыю і хутка разышліся.
Нагадаем, цяпер за кратамі ў турме на Акрэсьціна знаходзяцца лідэры дэмакратычнай апазыцыі — Аляксандар Мілінкевіч, Сяргей Калякін, Аляксандар Бухвостаў, Вінцук Вячорка і Зьміцер Дашкевіч.
Любоў Лунёва
Радыё Свабода