У суботу 29 ліпеня а 9-й на стадыёне «Вымпел» у Парку Чалюскінцаў пачнецца Х футбольны турнір «Кубак Свабоды» памяці Генадзя Карпенкі. У ім возьмуць удзел каманды ПКБ, БНФ, АГП, БСДП (Г), зборная «нячэсных журналістаў». Прадэманстраваць сваю спартовую форму мусіць і Анатоль Лябедзька, які 26 ліпеня павінен быў выйсьці з Акрэсьціна, а палітыкі – сапраўдную еднасьць дэмакратычных сілаў на футбольным полі. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Наша ніва