Прадстаўнікі моладзевага апазыцыйнага руху вывесілі некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў у цэнтры Менску. Колькі гадзінаў сьцяг правісеў на плошчы Калініна. На плошчы Перамогі група юнакоў запусьціла сьцяг на балёніках. Над праспэктам Незалежнасьці паўгадзіны ляталі балёнікі зь бел-чырвона-белымі стужкамі.
У дзень прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце моладзевыя актывісты вырашылі ня ладзіць вулічных акцый у сталіцы, бо шмат хто з моладзевых арганізацый цяпер знаходзіцца ў суседняй Украіне. Затое маладыя апазыцыянэры запэўнілі, што цягам дня на менскіх вуліцах будуць зьяўляцца нацыянальныя сьцягі.
Менская міліцыя ад 14-й гадзіны дня працуе ва ўзмоцненым рэжыме. На Кастрычніцкай плошчы й плошчы Якуба Коласа каля кожнага выхаду з мэтро дзяжураць міліцыянты патрульна-паставой службы, у прылеглых дварах — аўтобусы са спэцназаўцамі.
Любоў Лунёва
Радые Свабода