«Згуртаваньне беларускай моладзі ў Амэрыцы» й «Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне» прынялі зварот з асуджэньнем крымінальных справаў, распачатых на «Малады Фронт» і патрабаваньнем вызваліць незаконна асуджаных лідэраў МФ — Паўла Севярынца й Артура Фінькевіча. Свае подпісы пад зваротам паставілі Зянон Пазьняк, Сяргей Навумчым, Івонка Сурвіла й іншыя вядомыя дзеячы.
Як зазначыў каардынатар акцыі, лідэр «Згуртаваньня беларускай моладзі ў Амэрыцы» Андрэй Чыж, мерапрыемства мела на мэце падтрымаць маральна й духоўна маладафронтаўцаў, што незаконна асуджаныя беларускім рэжымам і тых актывістаў арганізацыі, каторыя знаходзяцца пад крымінальным перасьледам.
Прэс-служба МФ