У Дзень беларускай салідарнасці, 16 верасьня, грамадзкія актывісты Гомеля зладзілі акцыю па інфармаваньню насельніцтва з нагоды сёмай гадавіны зьнікненьня вядомага беларскага палітыка Віктара Ганчара і ягонага сябра, прадпрымалніка Анатоля Красоўскага. Нагадаем, гэтае відавочна палітычнае злачынства дагэтуль нераскрытае. Актывісты дзеля інфармаваньня абралі форму расклейкі афіш, якія і зьявіліся адначасова ў розных раёнах Гомеля.
А 22 гадзіне ў Цэнтральным парку актывісты «Маладога фронта» зладзілі флэш-моб «Сьвечкі Салідарнасьці». Моладзь ушанавала памяць зьніклых і забітых людзей, а таксама выказала салідарнасьць з тымі, на каго аказваецца маральны і эканамічны ціск па палітычных матывах.