Некалькі дзясяткаў моладзевых актывістаў выйшлі 29 верасня а 8 гадзіне вечара на Кастрычніцкую плошчу ў Менску з партрэтамі беларускіх палітзьняволеных і зьніклых палітыкаў.
Удзельнікі акцыі прастаялі на плошчы ня больш пяці хвілінаў, потым іх сталі затрымліваць байцы АМОНу. Зараз затрымана як мінімум 5 чалавек, некалькі непаўнагадовых ужо адпусьцілі. Вядомыя прозьвішчы некаторых затрыманых Сакалова Вольга, Мікалай Сяргеенка, Ільля Шчарбінскі, Аляксандр Сцепаненка, Яна Карновіч.
Радыё Свабода