Паўла Красоўскага падазраюць яшчэ ў двух забойствах

11/10/2006

Толькі што ПЦ «Вясна» стала вядома, што акрамя выбухаў у Віцебску 14 і 22 верасьня 2005 году жодзінскага актывіста Паўла Красоўскага падазраюць у двух крымінальных эпізодах за 1999 год згодна з артыкулам 139 ч.2, пункты 7, 8,16: («забойства, спалучанае са згвалтаваньнем ці гвалтоўнымі дзеяньнямі сэксуальнага характару; з мэтай схаваць іншае злачынства ці аблегчыць яго зьдзяйсьненьне; зладжанае асобай, якая раней зьдзйсьніла забойства»).

Санкцыяй па дадзеным артыкуле прадугледжваецца пажыцьцёвае зьняволеньне ці сьмяротнае пакараньне. Допыт Красоўскага працягваецца.

 

ПЦ «Вясна»