29 лістапада прадстаўнікі беларускай філіі міжнароднага таварыства «Мэмарыял», дэмакратычныя актывісты ды прадстаўнікі грамадзкасьці правялі акцыю памяці ў Курапацкім лесе. Яны ўсталявалі крыж у памяць афіцэраў Войска Польскага, закатаваным у Беларусі.
29 кастрычніка ва ўрочышчы Курапаты адкрылі мэмарыяльны знак расстраляным афіцэрам польскай арміі зь беларускага катынскага сьпісу. На наступны дзень гэты мэмарыяльны знак зьнік.
Радыё Свабода