Менавіта пад такой назвай актывісткі моладзевай жаночай ініцыятывы ВАРТА правялі сваю першую акцыю салідарнасці з палітвязнямі, паведамляе сайт Еўрапейскай Беларусi.
Ініцыятыва ставіць за мэту павышэнне грамадзянскай актыўнасці дзяўчат і іх кансалідацыю ва ўмовах сістэматычнага грубага парушэння правоў чалавека.
Так 16 чэрвеня а 18:00 удзельніцы акцыі сабраліся ля ўваходу ў гандлевы цэнтр «Рыга» і з партрэтамі ахвяраў рэпрэсій ў руках моўчкі пратэставалі супраць незаконнага ўтрымання за кратамі грамадзянскіх актывістаў. Тым часам, мінакі падыходзілі і ўважліва ўзіраліся ў твары на партрэтах, выказвалі словы падтрымкі і не разыходзіліся да таго часу, пакуль акцыя не скончылася.
«Гэтай акцыяй мы хочам ня толькі выказаць свае адносіны да рэжыма, але ж яшчэ раз нагадаць грамадству, што ў Беларусі груба парушаюцца правы чалавека, аб чым сведчыць і колькасць безпадстаўна асуджаных пасля падзей 19 снежня. Такім фарматам і назвай акцыі мы імкнемся падкрэсліць, што зняволеныя па палітычных матывах ня толькі сапраўдныя грамадскія лідары, але ў першую чаргу — сыны, жаніхі, мужы, бацькі,» — падзялілася адна з актывістак ініцыятывы.