13 жніўня на свабоду выйшлі памілаваныя прэзідэнтам фігуранты справы аб «масавых беспарадках» 19 сьнежня 2010 году. З Бабруйскай калоніі выйшлі на волю Зьміцер Дрозд, Арцём Грыбкоў і Сяргей Казакоў. Андрэй Пратасеня, які адбываў пакараньне ў той самай калоніі адмовіўся ад напісаньня прашэньня аб памілаваньні, таму застаўся за кратамі.
Калонію №15 пад Магілёвам пакінуў Яўген Сакрэт, з папраўчай калоніі №8 у Воршы выйшаў Васіль Парфянкоў.
З папраўчай калоніі №3 у пасёлку Віцьба пад Віцебскам выйшаў на свабоду Уладзімір Яроменак. Сярод памілаваных таксама Віталь Мацукевіч. Вызвалены Аляксандр Квяткевіч, які адбываў пакараньне ў Івацэвічах.
Нагадаем, што 11 жніўня прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка памілаваў 9 фігурантаў крымінальнай справы, заведзенай пасьля падзеяў на плошчы Незалежнасці ў Мінску 19 сьнежня 2010 году.
ПЦ «Вясна»
На фота: Сяргей Казакоў