12 жніўня, у межах крымінальнай справы, узбуджанай па ч.2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — “утойваньне прыбыткаў у асабліва буйным памеры” — старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнту FIDH Алесю Бяляцкаму афіцыйна прад’яўлена абвінавачаньне.
Да 14 жніўня будзе дзейнічаць ранейшая мера стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту. Пазьней сьледства прыме рашэньне альбо аб працягу дадзенай меры стрыманьня, альбо аб зьмене яе на іншую.
Алесь Бяляцкі быў затрыманы 4 жніўня. У той самы дзень на офісе “Вясны” і на прыватнай кватэры праваабаронцы прыйшлі вобшукі. Санкцыя ў межах артыкула, які інкрымінуецца Алесю Бяляцкаму, прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
ПЦ «Вясна»