Акцыя салідарнасці з Беларуссю прайшла ў Майамі, паведамляе сайт «Еўрапейскай Беларусi».
У манiфестацыі, якая прайшла ў цэнтры гэтага горада, узялі ўдзелам беларусы, якiя зараз жывуць у Злучаных Штатах Амерыкi.
Акцыя, у якой прынялi удзел каля 25 чалавек, была прысвечаная 92-й гадавіне Дня Волi, якi святкуецца ў Беларусi. Па словах арганізатараў, яны мeлі сваей мэтай звярнуць увагу сусветнай грамадскасьцi да цяжкага становiшча з правамi чалавека ў Беларусi, данесцi да амерыканцаy той факт, што Беларусь з’яуляецца апошняй краiнай у Eуропе, дзе захоуваецца дыктатура.
Некаторыя з удзельникаў акцыі раней былі актывістамі беларускіх дэмакратычных арганізацый, і зараз прыйшлi на галоўную вулiцу горада, каб прадэманстраваць сваю падтрымку тым, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусi.