Да санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў далучыліся яшчэ 8 краін

11/05/2010

За візавыя санкцыі супраць беларускіх уладаў выступілі Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Македонія, Нарвегія, Харватыя і Чарнагорыя.

Пра гэта, як перадае БелаПАН, 11 траўня паведаміла прэс-служба Савета ЕС.

Гэтыя краіны далучыліся да рашэння Рады ЕЗ ад 15 снежня 2009 года, калі ў ходзе тэхнічнай працэдуры да 31 Кастрычніка 2010 быў падоўжаная забаронана ўезд у краіны ЕЗ 41 беларускаму чыноўніку. Да гэтай жа даты была падоўжана прыпыненне санкцый у адносінах да ўсіх, акрамя пяці, прадстаўнікоў афіцыйнага Менска. Па заканчэнні гэтага перыяду пытанне аб санкцыях будзе разгледжаны з улікам сітуацыі ў Беларусі.

Еўразвяз вітаў рашэнне 8 краін далучыцца да санкцыяў супраць беларускага рэжыму.

Спіс неўяздных быў адкрыты ў 2004 годзе, туды трапілі чацвёра падазраваных у дачыненні да палітычных знікненняў у 1999-2000 гадах — экс-міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, былы дзяржсакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман, былы кіраўнік МУС Юрый Сівакоў і былы камандзір брыгады спецназа ўнутраных войскаў МУС Дзмітрый Паўлічэнка.

Пасля «парламенцкіх выбараў» у снежні 2004 года спіс быў пашыраны за кошт кіраўніка Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, а таксама Юрыя Падабеда, які тады ўзначальваў мінскі АМАП.

У красавіку 2006 года спіс быў пашыраны да 37 чалавек, адказных, на думку ЕС, за парушэнне правоў чалавека падчас прэзідэнцкай кампаніі. У яго былі ўключаныя Аляксандр Лукашэнка, на той момант кіраўнік адміністрацыі Генадзь Нявыглас, яго намеснікі Наталля Пяткевіч і Анатоль Рубінаў, міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, экс-міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч, міністр юстыцыі Віктар Галаванаў, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі, былы старшыня «палаты прадстаўнікоў» Уладзімір Канаплёў, член «савета рэспублікі» Мікалай Чаргінец.

У кастрычніку 2006 года спіс павялічыўся да 41 чалавека: неўязднымі сталі суддзя суду Маскоўскага раёна Менска Аляксей Рыбакоў і дзяржабвінаваўца Сяргей Бортнік — за прысуд экс-кандыдату ў прэзідэнты Аляксандру Казуліну, а таксама суддзя суда Цэнтральнага раёна Менска Леанід Ясіновіч і дзяржабвінаваўца Андрэй Мігун — за прысуд актывістам незарэгістраванай арганізацыі «Партнёрства».

У кастрычніку 2008 года ЕЗ вырашыў часова прыпыніць санкцыі ў дачыненні да 36 чыноўнікаў. У спісе неўяздных засталіся Ярмошына, Навумаў, Шэйман, Сівакоў і Паўлічэнка.