У Лошыцы адбылося шэсьце і мітынг на «Дзяды»

07/11/2010

У Лошыцы адбылося шэсьце і мітынг на «Дзяды»

07.11.2010 15:34
Галіна Абакунчык, Уладзь Грыдзін (фота)
Сябры КХП БНФ правялі шэсьце і мітынг у Лошыцы, прымеркаваныя да дня памяці продкаў “Дзяды”. Удзел у іх прынялі актывісты партыі і многія неабыякавыя людзі, у тым ліку моладзь.

Падчас помнага мітынгу сябра партыі Валеры Буйвал нагадаў гісторыю 20-30-х гадоў, калі ў колішняй княскай сядзібе ў Лошыцы бальшавікі катавалі, а затым забівалі ў лошыцкім яры ні ў чым не павінных людзей. Сакратар партыі Алесь Чахольскі ў сваім выступе падкрэсьліў, што нашчадкі тых катаў пры ўладзе і сёньня. Што менавіта іх рукамі дэмакратычным сілам падрыхтаваны “падарунак” да бальшавіцкага сьвята 7 лістапада: у Курапатах зламана 38 крыжоў. У сваю чаргу выканаўца абавязкаў старшыні партыі Юры Беленьнік заклікаў прысутных ня ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах.

Да крыжа “Ахвярам бальшавіцкага тэрору” у Лошыцкім яры удзельнікі помнай іпрэзы усклалі бел-чырвона-белыя кветкі і запалілі сьвечкі. А на завяршэньне прасьпявалі малітоўны гімн “Магутны Божа”.