16 сакавіка ўвечары паўтары дзясятка сяброў Берасьцейскага Маладога Фронту адзначылі Дзень салідарнасьці.
Скандуючы "Жыве Беларусь!", моладзь трымала на галоўнай плошчы гораду-плошчы Леніна, расьцяжку "Свабоду палітвязьням!".
Адначасова юнакі раздавалі мінакам улёткі зь інфармацыяй пра ахвяр гвалтоўнага прызыву і трагічную гісторыю Яны Паляковай.
Акцыя доўжылася каля 15 хвілінаў. Нягледзячы на спробы міліцыі перашкодзіць мерапрыемству, што першапачаткова прызначалася а 18 гадзіне, але было перанесена, пікет прайшоў без затрыманьняў.
Прэс-служба МФ