25 сакавіка ў Гомлі мясцовыя маладафронтаўцы павіншавалі мінакоў з Днём Волі.
Юнакі раздавалі сьвяточныя паштоўкі і каляндарыкі-усяго іх было распаўсюджана болей за тысячу. Людзі з усьмешкамі адказвалі на віншаваньне падзякаю на беларускай мове.
А таксама ў ноч з 24 на 25 сакавіка гомельскія маладафронтаўцы ўзьнялі 3 бел-чырвона-белыя сьцяга: на будынку вабласнога суду; на вул.Савецкай насупраць гарадзкога ўнівэрмагу і на вуліцы Кірава, недалёк ад галоўнага корпуса Беларускага дзяржаўнага універсытэта транспарту.
Прэс-служба МФ