Дзень Волі ў Гародні адзначыўся цёплым надвор’ем і сьвяточным настроем.
Нягледзячы на тое, што гарвыканкам адмовіў у правядзеньні сьвяточнага сходу ў горадзе над Нёманам, Гарадзенскі Малады Фронт па-свайму павіншаваў жыхароў горада са сьвятам, разьвесіўшы стужкі з нацыянальнай сымболікай.
«Сьвяткаваньне 25 сакавіка, вось сапраўдны акт Незалежнасьці Беларусі. На жаль, ня спраўдзіліся надзеі Рады БНР у 1918 годзе. Але мы, нашчадкі, мусім зрабіць усё, каб гэтае сьвята набыло значыньне агульнанацыянальнага сьвята, каб яно сьвяткавалася ў кожнай хаце, у кожным сэрцы,» — кажа маладафронтаўка Лена Крушальніцкая.
Прэс-служба МФ