У Гародні адбылося шэсце ў памяць аб зніклых палітыках

17/04/2009

Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» правяла акцыю, прысвечаную Дню беларускай салідарнасці 16 красавіка ў Гародні.

Актывісты з партрэтамі зніклых без вестак беларускіх палітыкаў правялі шэсце па вуліцы Замкавая. Акцыя выклікала непадробную цікавасць у мінакоў. Кіроўцы аўтамабіляў сігналілі, каб падтрымаць удзельнікаў акцыі, а некаторыя нават спыняліся і прасілі патлумачыць, што значаць свечкі і партрэты ў руках моладзі.

Па словах арганізатараў, акцыі салідарнасці будуць праводзіцца кожны месяц і ў далейшым. Яны таксама выказалі надзею, што ў наступнай акцыі прымуць удзел і іншыя дэмакратычныя арганізацыі.