У Салігорску прайшла акцыя салідарнасьці

17/04/2009

У Салігорску прайшла акцыя салідарнасьці з палітжаўнерамі.

Роўна а 20-й гадзіне на цэнтральнай плошчы гораду зьявіліся людзі з партрэтамі незаконназьняволеных у войску моладзевых актывістаў.

На плошчы іх ужо чакаў адмыслова прыбыўшы ў сталіцу шахтароў аўтобус спэцназу. У выніку непасрэдна перад пачаткам акцыі быў затрыманы рухавік салігорскай моладзі Андрусь Тычына і вызвалены толькі па яе заканчэньні. Тым ня менш акцыя адбылася і затрыманых больш не было. Як паведаміў пазьней Адрусь, ён меў гутарку з супрацоўнікам КДБ, які пагражаў яму выключэньнем са школы.

Увесь час удзельнікаў акцыі здымалі на відэа супрацоўнікі міліцыі. Таксама на плошчы прысутнічала адказная прадстаўніца з аддзелу адукацыі райвыканкама.