Працягваюцца акцыі салідарнасці з палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам, які зараз трымае галадоўку ў турме, і яго сябрамі Уладзімерам Асіпенкам і Юрыем Лявонавым. Адна з іх прайшла ўчора ў Менску ля кінатэатра "Кастрычнік".
Каля дваццаці актывістаў грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" сталі ў ланцуг. У руках маладыя людзі трымалі партрэты Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі і расцяжку "Свабоду палітвязням!".
Ніхто з удзельнікаў акцыя ня быў затрыманы.